Бабулін пачастунак

Выдатна, калі адраджаюцца і падтрымліваюцца традыцыі беларускага народа. Са школьных гадоў дзеці бачаць, чуюць і самі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, звязаных з беларускай культурай, побытам, кухняй. Беларуская кухня! Як шмат пачуццяў выклікае гэтае словазлучэнне ў любога, хто аднойчы пазнаёміўся з нацыянальнымі беларускімі стравамі. Сакавітая, апетытная, сытная беларуская ежа без сумненняў падабаецца ўсім.

Якія стравы рыхтавалі нашы продкі? Як яны называліся і як рыхтаваліся? У якіх абрадах іх ўжывалі беларусы? Якія існавалі правілы паводзін за сталом? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ўдзельнікі гадзіны беларускай культуры “Бабулін пачастунак”, вучні 7-ых класаў ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, паглядзелі фрагменты з цыклу відэафільмаў “Гісторыя беларускай страўні”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля