Моўны скарб роднай зямлі

21 лютага Беларусь адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны  нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ.

У дзіцячай бібліятэцы № 5  з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці адбыўся  інфармацыйны час “Моўны скарб роднай зямлі”. Пад час мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і  духоўныя здабыткі беларускага народа. Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай  слайд – прэзентацыі “Мовы бацькоўскай сузор,е”, віктарыны “Родная мова, матчына мова” і тэматычнай гульні “Аб родным краі на роднай мове”  дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Срэбныя званы матчынай мовы”  прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. А каб данесці да чытачоў прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова на працягу мерапрыемства  гучалі знакамітыя беларускія мелодыі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля