Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць

Беларускае народнае вяселле – гэта цэлы спектакль, у якім яскрава праяўляліся таленты спевакоў і танцораў, народная дасціпнасць і гумар, духоўнае багацце народа, яго спрадвечныя традыцыі.

Вяселле ў традыцыйным стылі (ці хаця б з яго элементамі) — сёння рэч досыць модная. Усё больш маладых людзей імкнецца пабрацца шлюбам не толькі «па правілах», але і згодна з традыцыямі нашых продкаў. Падчас урока беларускай культуры “Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць”  бібліятэкары прапанавалі навучэнцам УА “БДГЭК” знаёмства з гэтым самабытным, багатым на фальклор абрадам.

Паслухаўшы гутарку бібліятэкара, моладзь  даведалася,  якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем’і былі моцнымі, зразумелі што шмат чаго з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час. Яны дазналіся, што беларуская вяселле складалася з некалькіх этапаў: сватаўства, запоінаў, заручын, суборной суботы і г. д.

Кожнае дзеянне вяселля суправаджалася песнямі, частушкамі і пэўнымі прыкметамі і рытуаламі. З вялікай цікавасцю вучні даведаліся аб тым, што такое пасаг і пасад, якую ролю падчас вяселля выконвалі ручнікі.

Хлопцы і дзяўчаты самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сватоў, жаніха і нявесты. Наведвальнікі пабачылі цэлы комплекс абрадавых дзеянняў: сватанне (заручыны), падрыхтоўка пасагу нявесты, нявесту садзілі на дзяжу, маладых праводзілі цераз “вароты шчасця”. Госці, якія прыйшлі на вяселле дарылі падарункі і зычылі ўсяго найлепшага маладым. Наўзамен яны атрымлівалі кавалак караваю.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля