Слова кніжцы беларускай

На працягу ўсяго тыдня ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага, дзеці кожны дзень сустракаюцца з любімымі пісьменнікамі, казачнымі героямі, удзельнічаюць у конкурсах і віктарынах. Галоўная мэта кожнага мерапрыемства – папулярызацыя дзіцячай кнігі.

Сення таксама адбылася відэасустрэча з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі “Слова кніжцы беларускай”, на якую былі запрошаны вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”.

Бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй і творчасцю беларускіх дзіцячых пісьменнікаў – Паўла Гушынца, Анатоля Зэкава,  Марыны Петрашкевіч, Кацярыны Хадасевіч-Лісавай, Жанны Міус і інш. Каб зацікавіць дзяцей бібліятэкары пастараліся зрабіць сустрэчу запамінальнай, радаснай, поўнай сюрпрызаў. Прысутнічыя пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія прынеслі маленькія беларусы Раман і Сонечка, паслухалі гумарэскі і адказалі на загадкі. Усё гэта зроблена для таго, каб далучыць юных чытачоў да чароўнага свету беларускай кнігі. З вялікім задавальненнем вучні ўзялі дамоў беларускія кнігі і часопісы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля