Смак нашых традыцый

19 красавіка ў гарадской бiблiятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай адбылася гадзіна беларускай культуры “Смак нашых традыцый”. Вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска” пазнаёміліся з цудоўнай, багатай кулінарнай спадчынай беларусаў, якая стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Пачулі цікавыя звесткі аб тым, як харчаваліся ў старажытнасці, у часы ВКЛ, даведаліся калі з’явілася на Беларусі бульба. Радкі з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” дапамаглі перанесціся ў звычайную сялянскую хату, каб пазнаёміцца з традыцыйнымі стравамі і звычаямі за сталом беларускіх сялян. Дзеці расказалі пра самыя любімыя стравы беларускай кухні, якія гатуюць у іх сям’і.

Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем прынялі ўдзел у забаўляльных конкурсах і віктарынах, пазнаёміліся з кнігамі нацыянальных страў, а таксама пачаставаліся смачным беларускім караваем хлеба.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля