26 жніўня 2024 года бабруйскаму журналісту і пісьменніку Мікалаю Давідовічу спаўняецца 75 гадоў. Творчыя сілы і натхненне пісьменнік чэрпае з чыстых крыніц – вёскі Малыя Бортнікі, дзе ён нарадзіўся ў 1949 годзе. М. Давідовіч скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры, пазней – факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1973 па 2014 гады ён працаваў журналістам: у раённай газеце “Трыбуна працы”, потым – уласным карэспандэнтам газеты “Рэспубліка”. Мікалай Уладзіміравіч з’яўляецца лаўрэатам прэміі Саюза журналістаў Беларусі “Залатое пяро”.
М. Давідовіч напісаў некалькі кніг, прысвечаных Бабруйшчыне: “Чыстыя крыніцы”, “Клічу ў будучыню”, “Квецень маёй вясны”, “Я выбіраю Бабруйск”, “След жыцця”, “Слухаю і раздумваю”, “Вугал зроку”, “Новы дзень і старога цень» і інш.
Да юбілею пісьменніка ў ЦГБ імя М. Горкага распрацаваны бібліяграфічны агляд кніг, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэкі і даступны ўсім нашым чытачам.
Свежие комментарии