Святыя словы: маці, Радзіма і мова

У кожнага чалавека ёсць свая Радзіма – зямля, на якой ён нарадзіўся, дзе жылі яго бацькі. Радзіма – гэта залатыя палi з сінімі вочкамі васiлькоў, светлыя бярозавыя гаi, што звіняць ад птушыных спеваў, векавыя пушчы, дзе горда нясуць свае кроны алені. А над зялёнымі палямі і люстэркамі незлічоных азёр лунаюць белакрылыя буслы. “Зямля пад белымі крыламі” – так прыгожа называюць нашу краіну паэты. 2 верасня для хлопчыкаў і дзяўчынак з 1 “В” ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Бабруйска” прайшоў бібліяўрок “Святыя словы: маці, Радзіма і мова” (в рамках образовательной акции «Мир знаний открывает книга»). Дзеці здзейснілі падарожжа па сваёй краіне. Яны пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, са знакамітымі людзьмі нашай краіны, а таксама даведаліся пра гераічныя подзвігі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі, а таксама паспрабавалі перакласці некаторыя словы на беларускую мову. Сяброўскія ўсмешкі і добры настрой прысутнічалі ў дзяцей на працягу ўсяго мерапрыемства. Навучэнцы адчулі гонар за тое, што яны маленькія беларусы.