Уз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі стала важнай падзеяй нашай краіны.У гісторыі чалавецтва знойдзецца мала дзяржаў, якія былі б раз’яднаныя, але ўсё ж уз’ядналіся, ізноў сталі адным цэлым. І наша краіна –адзін з нямногіх, можна нават сказаць, унікальных прыкладаў. 85 гадоў таму, 17 верасня 1939 года беларускі народ зноў аб’яднаўся і атрымаў магчымасць жыць і развівацца ў межах адзінай дзяржавы.Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 у нашай краіне заснавана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, які адзначаецца штогод 17 верасня. Гэта свята, якое спрыяе аб’яднню беларускага грамадства, а дата – сімвал перамогі для тых, хто хоча бачыць Беларусь мірнай, моцнай і незалежнай.
13 верасня ў рамках цыкла мерапрыемстваў і бібліятэчных выставак “Наша сіла – у адзінстве” у гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла гадзіна гісторыі “Цярністы шлях уз’яднання” для навучэнцаў 9″В” класа ДУА “Гімназія №3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)”. На пачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Дня народнага адзінства, паразважалі аб разуменні паняцця “адзінства”, паглядзелі відэаролік “Дзень народнага адзінства”. Замацаваць атрыманую інфармацыю ўдзельнікі мерапрыемства змаглі з дапамогай квэст-гульні “Беларусь – краіна згоды”. Усе ўдзельнікі былі падзелены на 2 каманды: “Радзімічы” і “Крывічы”. Ім неабходна было адказаць на 7 груп пытанняў, аб’яднаных адзінай тэмай “Рэспубліка Беларусь”. Цікава і займальна прайшоў час квэст-гульні, на якой старшакласнікі прадэманстравалі выдатную эрудзіраванасць, начытанасць і кемлівасць. Амаль на ўсе пытанні былі дадзены правільныя і вычарпальныя адказы. У выніку перамагла каманда “Радзімічы”, зусім крыху апярэдзіўшы сваіх супернікаў па колькасці набраных балаў. Завяршальным акордам мерапрыемства стаў відэаролік “Ты адзінствам моцная, мая Беларусь!”.
Свежие комментарии