Беларуская зямля здаўна славілася імёнамі сваіх таленавітых сыноў і дачок. Сярод мноства слаўных імёнаў, якія пакінулі свой незабыўны след у гісторыі нашай краіны, ёсць людзі, якіх сталі называць “асветнікі”. Так 12 лістапада для вучняў з 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Бабруйска” прайшла пазнавальная гульня “Цеплыня беларускага слова”. У пачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю выдатных дзеячаў беларускай культуры: Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага. Навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсах “Знаўцы роднай мовы”, успаміналі даўно знаёмыя кнігі беларускіх аўтараў і адкрылі для сябе новыя імёны. Актыўна паказалі свае веды ў загадках і прыказках. Праявілі свой багаты слоўнікавы запас пры перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую. Асаблівую цікавасць выклікаў конкурс “Маё любімае беларускае слова” і “Пагавары са мной па-беларуску”, падчас якіх гучалі шчырыя і цёплыя вершы пра родную мову. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці паказалі не толькі свае веды, але праявілі цікаўнасць і кемлівасць.
Ноя 12 2024














