Чарадзей слова

30 лістапада адзначаецца 125 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова (1899–1975). М.Лынькоў стаяў ля вытокаў новага мастацтва, з’явіўся адным з яго пачынальнікаў. Сёння яму належыць пачэснае месца ў беларускай літаратуры як пісьменніку, які паказаў рэчаіснасць і людзей у іх руху да светлай будучыні.

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара падрыхтавала для карыстальнікаў сайта УК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” віртуальную выставу “Чарадзей слова”, у якой расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях М.Лынькова, аднаго з віднейшых прадстаўнікоў беларускай савецкай прозы, які вайшоў у літаратуру як майстар выдатных апавяданняў, аповесцей і аўтар рамана-эпапеі “Векапомныя дні”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля