Скарбы роднай мовы

12 і 13 лютага ў гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай  у межах бібліятэчнай акцыі “Роднай мовы гук чароўны” для вучняў 1 “А”, 1 “Б” і 2 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Бабруйска” была падрыхтавана пазнавальная гадзіна “Скарбы роднай мовы”.

Маленькія беларусы з дапамогай презентацыі знаёміліся з беларускай мовай, даведаліся чаму ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы і на якіх мовах размаўляюць народы свету. Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем і цікавасцю ўспомнілі дзікіх жывёл нашых лясоў, пагулялі ў гульню “Назаві па-беларуску”, пазнаёміліся з  такімі беларускімі словамі як – парасон, цацкі, сябры, вясёлка, імбрык і інш. Завяршыліся мерапрыемствы праглядам кніг на беларускай мове “Фарбы роднай мовы”.

 

 

 

2 3 1