Ад імя пакалення…

16 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі, народнага пісьменніка, літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў. Гэта ён – усёй духоўнай сутнасцю сваіх герояў – сцвярджаў, што беларуская літаратура пра вайну не ваенная, а антываенная, адна з самых гуманных літаратур свету.

У кожнага пісьменніка ёсць тэма, асабліва дарагая яму. Такой, жыццёва-запаветнай, стала для Івана Навуменкі тэма хлопцаў-равеснікаў, аднагодкаў пісьменніка, якіх вайна заспела на самым узлёте юнацтва. “Пясняр юнацтва, сямнаццатай вясны…” – так хораша , светла, а галоўнае, дакладна вызначана сутнасць творчасці мастака.

У гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі, створана выстаўка-постэр “Ад імя пакалення…” прысвечаная жыццю і дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля