16 лютага адзначаецца 100 гадоў з дня нараджэння І.Навуменкі (1925–2006), вядомага беларускага празаіка, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, лаурэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.
Івaн Навуменка aдноciцца дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю. Памяць пра ваеннае ліхалецце пісьменнік пранёс праз усё жыццё.
І.Я.Навуменка – прызнаны майстар лірычнай прозы, мастак-рамантык, захоплены прыгажосцю навакольнага свету. Творчасць І.Навуменкі грунтуецца на ўласна перажытым, аўтабіяграфічным.
Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара падрыхтавала для карыстальнікаў сайта УК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Бабруйска” віртуальную выставу “Творчасць праз усё жыццё”, у якой расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях І.Навуменкі, народнага пісьменніка, літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
Свежие комментарии