Кожная нацыя мае сваю адметную рысу – родную мову, праз якую перадаюцца не толькі пачуцці, думкі, але і нацыянальны каларыт.
У дзіцячай бібліятэцы №5 з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці і з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў інфармацыйны час “Мова – люстэрка духоўнага жыцця народа ”. Падчас мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і духоўныя здабыткі беларускага народа. Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай слайд – прэзентацыі “Над намі слова ўладар”, тэматычнай віктарыны “Мовы пяшчотнай сузор,е” і інтэрактыўнай гульні “Слоўнікавы лабірынт” дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Срэбныя званы матчынай мовы” прапанавала падборку твораў вядомых класікаў беларускай літаратуры. Каб данесці да юных чытачоў прыгажосць беларускага слова на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя вершы беларускіх пісьменнікаў М.Багдановіча, Я.Купалы і Я.Коласа. Напрыканцы было адзначана, што трэба не толькі вывучаць сваю мову, але і часцей размаўляць на ёй, каб наша мова жыла вечна.

















