Дыктант у адзін сказ

21 лютага выбітная дата для ўсіх, хто шануе родную мову. Бо вельмі шмат намаганняў прыклалі нашы продкі, дзяды і прадзеды, каб беларуская мова заняла сваё месца сярод іншых моў і была прызнаная ў свеце. Мова – гэта не проста гісторыя народа, гэта – яго жывая душа. Знікне мова – знікне і народ, яе носьбіт. Гэта вельмі прыкра і балюча, бо наша мова – унікальная. Толькі ў ей ёсць такая літара, як Ў нескладовае. Наша мова ад нас нічога не патрабуе. Але калі мы прызналі яе, лічым  роднай, то ёсць у нас перад ей і абавязак: любіць і шанаваць, размаўляць па-беларуску. З нагоды гэтай даты у нашай бібліятэцы праходзіць акцыя “Дыктант у адзін сказ”. Мы запрашаем наведвальнікаў напісаць пад дыктоўку адзін сказ на беларускай мове, каб не толькі аддаць даніну павагі роднай мове, але і прызнацца у шчырым пачуцці да сваёй Радзімы. Можа гэта і не так шмат, але гэта крок, няхай і маленькі, да таго, каб наша мова не знікла. Запрашем вас: завітайце ў бібліятэку, вазьміце беларускую кнігу, каб душой і сэрцам дакрануцца да роднага бацькоўскага слова, такога цудоўнага, унікальнага, мілагучнага.

 

 

IMG-20250213-141428 IMG-20250213-141503 IMG-20250213-141530 IMG-20250213-141538-1 IMG-20250213-141638-1 IMG-20250213-141649 IMG-20250213-141731 IMG-20250221-135030-244

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля