Пагуляем у роднае слова

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

20 лютага супрацоўнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. М.Горкага правялі гульню-віктарыну «Пагуляем у роднае слова» для навучэнцаў 8 “Б” класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска».

Пасля невялікай размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы і неабходнасці захавання яе сёння, пачалася гульнёвая частка мерапрыемства. Вучняў чакалі цікавыя пытанні на веданне беларускай мовы, яны складалі прыказкі, перакладалі словы на беларускую мову. Дзеці прадэманстравалі цудоўныя веды беларускай мовы прыняўшы ўдел у конкурсах: «Размаўляй са мной па-беларуску», “Маё самае любае, роднае слова”, «Як гэта гучыць па-беларуску?».

Закончылі сустрэчу словамі Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб”.

 

image viber-2025-02-20-13-18-03-350 viber-2025-02-20-13-18-03-556 image