Старонкі з моўнай скарбонкі

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай – значыць, любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну ім засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова – самая мілагучная і самая старажытная сярод славянскіх народаў.  Мэта сённяшняга мерапрыемства – папулярызаваць беларускую мову, выхаваць у школьнікаў пачуццё павагі і любві да роднага слова, выклікаць цікавасць да твораў беларускіх пісьменнікаў.  Школьнікам было прапанавана падарожжа ў гісторыю роднага слова. Падчас мерапрыемства гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Дзеці адгадвалі тэматычныя рэбусы і загадкі, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын “Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Словазнаўцы”. На сённяшнюю сустрэчу з дзецьмі была запрошана бабруйская паэтка Вера Паўлаўна Дудко. Яе паэзія – шчырая, добрая, мудрая- нікога не пакідае абыякавым. Адным словам, творчасць Веры Паўлаўны- гэта свет яе душы, які выражаны ў словах і рыфмах. Трывога, боль, сумненні, роздум пра перажытае, пра сяброўства- у кожнага верша свая гісторыя. Сустрэча з паэзіяй- гэта заўсёды свята. А калі паэт, аўтар выдатных радкоў пра твой горад, аб малой радзіме, аб ўсім што хвалюе і нас, знаходзіцца побач, сам чытае свае творы- гэта сапраўдная падзея.Напрыканцы мерапрыемства і надалей  Веры Паўлаўне пажадалі творчых поспехаў і новых сустрэч.

 

IMG-c041d08695319e5baf185073cf7d77c7-V IMG-cf2505abfc2725198772e9f2b733ef39-V IMG-ef1de16075a107fb00213953a603ab89-V