Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна для навучэнцаў ДУА “Гімназія №3 г.Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)” прайшла квэст-гульня “Святыя словы: маці, мова і Радзіма“. На званне лепшага знаўцы роднай мовы прэтэндавалі две каманды: “Сябры” і “Вандроўнікі”. Кожная каманда павінна была адказаць на 10 груп пытянняў па тэме “Беларуская мова” і адгадаць зашыфраваную фразу. Кожны з удзельнікаў мерапыемства не толькі змог праявіць сваю эрудыцыю, але і паглыбіць веды па гісторыі ўзнікнення беларускай мовы, яе развіцці і сучасным стане. У выніку ўпартай барацьбы перамогу атрымала каманда “Сябры” і разгадала фразу Цёткі: “На вас, моладзі, ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родну мову”. Усе каманды былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі. Музыкальным завяршэннем мерапрыемства стаў музыкальны кліп групы “Дразды” на песню “Родная мова”.





















