У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага для юных чытачоў прайшоў літаратурны час “Дзялюся крыламі”, прысвечаны 85-годдзю вядомага беларускага пісьменніка, рэдактара беларускага дзіцячага часопіса «Вясёлка», члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыні праўлення Беларускага дзіцячага фонду – Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.
На пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй Уладзіміра Сцяпанавіча, расказала аб шляху ад слесара да дзіцячага пісьменніка, паказала відэапрэзентацыю па яго творчасці, дзе вучні сустрэліся з добрымі, вясёлымі, цікавымі героямі яго казак і апавяданняў.
Дзеці з задавальненнем пагарталі часопіс “Вясёлка”, дзе шмат каляровых ілюстрацый і цікавых задач.
А далей дзяцей чакалі розныя цікавая заданні з кнігі Уладзіміра Ліпскага “Я тут жыву”: рэбусы, крыжаванкі, гульні: “Гербы нашых гарадоў”, “З горада па літары”, віктарына “Чароўны заапарк” і інш.

















