Шлях друкаванага слова

У цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска” адбылася інфармацыйная гадзіна “Шлях друкаванага слова”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, что Дзень беларускага пісьменства – дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У розныя гады свята адзначалася ў Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім і іншых гарадах. У 2025 годзе ён пройдзе ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.

Падчас прагляду прэзентацыя “Беларуская кніга: шляхам стагоддзяў” вучні даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай: Ф.Скарыну, Е.Полацкую, С.Буднага, П.Мсціслаўца, С.Собаля і інш.

Завяршылася завочнае падарожжа знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі”.

IMG-17c2f7ed905857003dfd95d8930d0136-V IMG-18cd0cdda1a62a18a0d9df4bdcb959b8-V IMG-225f8e447b9e1532d01c34cab74a54f2-V IMG-755666bafaa3591a8b9aed0760566a47-V IMG-aa0812787d8443e76a3cb63565e029bc-V IMG-d3e87a70feb92a429fc7c0622c06a1b1-V