Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова

Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №4 імя Б.М.Мікуліча запрасілі сваіх чытачоў на літаратурна-музычную кампазіцыю “Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова”, прысвечаную да Дня беларускага пісьменства.

Дзень беларускага пісьменства – гэта сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі. Невыпадкова тое, што ён праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе будучыню. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і  пісьменства.

Дзеці даведаліся, дзякуючы прэзінтацыі, у якіх гарадах праводзілася свята і які горад сустракае свята ў гэтым годзе. Святкаванне Дня беларускага пісьменства – гэта паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа. Сення мы таксама згадалі гісторыю роднага слова, а  яшчэ для дзяцей супрацоўнікі ладзілі конкурсы: “Размінка”, “Таямніцы роднай мовы”, “Перакладчыкі”. Дзеці завочна завіталі ў “Музей народнага попыту” і пазнаёміліся з экспанатамі. Цудоўна прайшоў час і на развітанне былі прапанаваны памяткі аб выказваннях пра беларускую мову вядомых беларускіх пісьменнікаў.