18 верасня ў кінатэатры «Товарищ» адбыўся прэм’ерны паказ мастацкага фільма «Классная» Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Стужка расказвае аб выпускніцы педагагічнага ўніверсітэта Таццяне Васілеўскай, якая пасля размеркавання трапляе ў сельскую школу і становіцца класным кіраўніком адзінаццатага класа.
У фае кінатэатра, супрацоўнікамі УК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” была разгорнута выстаўка кніг “Мудрасць настаўніка – талент пісьменіка”, пра выдатных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія па спецыяльнасці былі настаўнікамі. Асаблівая ўвага на выстаўцы была нададзена Уладзіміру Караткевічу, якому ў 2025 годзе спаўняецца 95 год з дня нарджэння.




















