Гучы беларускае слова

У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для наведвальнікаў цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага прайшла літаратурная хвіліна “Гучы беларускае слова”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння выдатных беларускіх пісьменнікаў – Івана Шамякіна і Івана Мележа, чые імёны непарыўна звязаны з залатым фондам нацыянальнай культуры. Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі пісьменнікаў, якія прадстаўлены на кніжнай выстаўцы “Шамякін і Мележ: дзве эпохі, два жыцця, два погляды”. Разам з бібліятэкарам падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных кніг майстроў беларускага слова, успомнілі ўрыўкі з іх твораў, прачыталі цытаты пісьменнікаў пра беларусскую мову і кожны жадаючы змог узяць цікавую для сябе кнігу дадому.

1769769571332 1769769679032 IMG-20260130-131744-120