8 лютага спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, празаіка, драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. З гэтай нагоды ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай арганізавана выстаўка “Палескай зямлі волат”.
На выстаўцы прадстаўлены кнігі і ілюстрацыйныя матэрыялы, якія знаёмяць з жыццёвым і літаратурным шляхам аднаго з найлепшых майстроў беларускага прыгожага пісьменства. Наведвальнікі ўбачаць фотаздымкі самога І.Мележа, яго бацькоў – сапраўдных палешукоў, ўзгадаюць таленавітых і вядомых беларускіх паэтаў, празаікаў – яго сяброў і паплечнікаў.
Чытачы пазнаёмяцца з гісторыяй стварэння трылогіі “Палеская хроніка”, галоўнымі героямі рамана, даведаюцца, якія інсцэніроўкі ішлі на тэатральных падмостках краіны і як майстры кінамастацтва ўвасобілі час і герояў Мележа.
Зборнікі ваеннай прозы, раманы “Мінскі напрамак”, “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі.Снежань” – з усімі гэтымі кнігамі можна пазнаёміцца на выстаўцы, пагартаць ці ўзяць пачытаць.
Запрашаем у бібліятэку ўсех жадаючых адкрыть для сябе гэтага аўтара.





















