Мова родная, беларуская

21 лютага – Дзень роднай мовы. Штогод у гэты дзень людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова. Гэтай даце быў прысвечаны урок беларусазнаўства «Мова родная, беларуская», які быў праведзены гарадской бібліятэкай  №7 імя А.А.Шагенцукава для вучняў 6 класа ДУА “Сярэдняя школа №19 г.Бабруйска”.

Бібліятэкар азнаёміла вучняў з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, якая нам засталася ад продкаў як спадчына, як запавет. Прысутныя разважалі аб тым,  што кожны чалавек павінен шанаваць мову, традыцыі і культуру свайго народа.  Каб паспяхова карыстацца роднай мовай вусна і пісьмова, вучні прынялі ўдзел у гульнявых конкурсах «Перакладчыкі», «Прыказкі і прымаўкі», «Веру – не веру», «Мінулае і сучаснае».

У канцы  мерапрыемства ўдзельнікі пазнаеміліся з кніжнай выстаўкай «Чытаем слова роднае, беларускае» і зрабілі выснову, што неабходна кожны дзень як мага больш чытаць кніг і размаўляць на беларускай мове, каб мець вялікі слоўнікавы запас.

   IMG-20260219-132940 IMG-20260219-132950 IMG-20260219-140629