А як па-беларуску?

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для чытачоў бібліятэкі рознага ўзросту прайшла моўная гульня “А як па-беларуску?”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і ў межах рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”.

Для дзяцей і дарослых бібліятэкары падрыхтавалі віктарыну, дзе ўсім удзельнікам прапанавалася перакласці на беларускую мову рускія словы і словазлучэнні, дзецям – з дапамогай малюнкаў. За правільныя адказы ў якасці падарунка дзеці атрымалі каляровыя закладкі.

Усе ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай “Каляндар падзей і дат”, дзе былі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра родную мову.

1 2 3 4 5