Дык шануй, Беларус, сваю мову

Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.

У рамках бібліятэчнай акцыі “Роднай мовы гук чароўны” да Міжнароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла акцыя-віншаванне “Дык шануй, Беларус, сваю мову”, накіраваную на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы. Бібліятэка прапаноўвала сваім чытачам выставу з аднайменнай назвай. На выставе прадстаўлены разнастайныя выданні, прысвечаныя беларускай мове і культуры мовы. На працягу дня чытачы, якія наведалі бібліятэку, маглі азнаёміцца з выставай і ўдзельнічаць у займальным інтэрактыўным занятку “Да роднай мовы крок зрабі”, у якім трэба было правільна падабраць карцінку-адгадку на веданне беларускіх слоў. Чытачам бібліятэкі ўручаліся закладкі з пажаданнямі беларускіх класікаў любіць і паважаць родную мову. Праведзенае мерапрыемства спрыяла павышэнню цікавасці наведвальнікаў да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, выхаванню ў вучняў нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы, захаванню мовы як культурнай спадчыны беларускага народа.

IMG-7761 IMG-7762 IMG-7763 IMG-7766 IMG-7767