Гісторыя беларускага народа і яго побыт цесна пераплятаюцца з традыцыйнымі святамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Традыцыі беражліва выконваліся і захоўвалі гістарычныя асновы павагі да роднай зямлі, сям’і, працы чалавека і яго клопаце аб прыродзе. Абрады і традыцыі беларускай зямлі характарызуюць народ, які тут жыве. Яны знайшлі свой адбітак ў прыказках і прымаўках. Падчас хвілін народнай мудрасці “Моўныя скарбы роднага краю” у межах акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» бібліятэкары прапанавалі чытачам успомніць беларускія прыказкі, прымаўкі, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа, а таксама пазнаёміцца з навінкамі беларускай літаратуры.















