У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага у рамках праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё“ для вучняў школьнага летнега лагера ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Бабруйска” адбылася забаўляльная праграмма ”У родным слове цэлы свет“.
Для дзяцей была праведзена займальная экскурсія па бібліятэцы, яны з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з фондам, а асабліва з кнігамі беларускіх аўтараў. Падчас мерапрыемства для дзяцей праводзіліся рухомыя гульні, выконваліся розныя заданні, спрабавалі перакладаць некаторыя словы з рускай мовы на беларускую, успаміналі прыказкі і прымаўкі, якія дапамагалі ім лепш даведацца пра сваю родную мову, нашы традыцыі і культуру. Таксама вучні зачытвалі вершы на беларускай мове, акунаючыся ў прыгажосць і багацце роднага слова.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы радасці і творчасці, ў дзяцей засталіся яркія ўражанні і жаданне вывучаць родную мову далей.




















