Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблiчча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымлiваем ад бацькоў i павiнны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасцi i мiлагучнасцi, плаўнасцi, сцiпласцi , прыгажосцi i самабытнасцi.
У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у гарадской бібліятэцы №16 прайшоў дзень роднай мовы “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі зрабіць маленькі крок да роднай мовы, каб зноўку адкрыць для сябе яе багацце і прыгажосць.
Бібліятэкары не толькі размаўлялі па-беларуску, прапаноўвалі цікавыя беларускамоўныя кнігі, але і падрыхтавалі шмат цікавых заняткаў. Чытачам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкары прапанавалі прыняць удзел у слоўнікавым лабірынце. Не абыйшлося без цікавых тэматычных загадак. Чытачоў правяралі і на веданне беларускіх прымавак. Напрыканцы усе напісалі сваё самае любімае беларускае слова на дошцы.І ведаеце, такім словам стала – “бульба”.
Кожны удзельнік мерапрыемства атрымаў магчымасць падтрымаць нашу мову, а значыць захаваць жывую сувязь з культурай і гісторыяй.
Июл 24 2026




















