Кожны год у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства – свята друкаванага слова, гісторыі, культуры і духоўных традыцый.
Да гэтага свята ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4 “Г” класа ДУА “Гімназія №3 г.Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)” прайшло гістарычнае падарожжа “Адкуль да нас прыйшла кніга”. Дзеці паслухалі рассказ пра доўгі шлях развіцця кнігі – ад старажытных гліняных таблічак і папірусных скруткаў да друкаванай і электроннай. Дзеці даведаліся аб матэрыялах, з якіх людзі стваралі кнігі: папірус, бамбук, бяроста, пергамент, а таксама аб вынаходніцтве паперы, якая стала асновай для сучаснага кнігадрукавання. Бібліятэкар расказала, як друкуюцца кнігі для дзяцей сёння, вучні ў сваю чаргу назвалі сваіх любімых беларускіх аўтараў.
У другой частцы мерапрыемства дзеці размалявалі прыгожыя паштоўкі да свята беларускага пісьменства і пазнаёміліся з новымі дзіцячымі кнігамі беларускіх выдавецтваў на выстаўцы “Чароўны свет дзіцячых кніг”.
























