Як да нас прыйшла кніга

3 верасня 2026 года напярэдадні Дня  беларускага пісьменства і друку  ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара адбылася інфармацыйная размова «Як да нас прыйшла кніга», каб як мага больш  людзей  далучаліся да  нашай  багатай нацыянальнай кніжнай спадчыны. У  гэтым годзе фестываль  ўжо ў пяты раз адбудзецца  ў межах Магілёўскай вобласці – эстафету галоўнага кніжнага свята краіны прыняў самы ўсходні горад Беларусі – Касцюковічы.  Край гэты слаўны імёнамі народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і народнага пісьменніка Івана Чыгрынава,  Алеся Пісьмянкова і Аляксея Русецкага і многіх іншых.

Падчас размовы бібліятэкар таксама падрабязна распавядаў і пра тое, які доўгі шлях прайшло   слова ад старажытных наскальных малюнкаў і гліняных таблічак да сучасных лічбавых фарматаў.  З асаблівай увагай наведвальнікі пачулі цікавыя факты пра першыя берасцяныя граматы, складаную працу манахаў-перапісчыкаў у манастырскіх скрыпторыях і пераканаліся, што вынаходніцтва  друкарскага варштата  змяніла гісторыю ўсёй Еўропы. Дзеці і дарослыя таксама бліжэй пазнаёміліся са славутымі імёнамі Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны і Васіля Цяпінскага, якія пакінулі глыбокі след у станаўленні беларускай культуры.

Цудоўным дапаўненнем да сустрэчы стала  па-майстэрску аздобленая кніжная выстава-прагляд «Беларуская кніга: шляхамі стагодзяў», на якой былі прадстаўлены  найбольш яскравыя выданні  па-беларуску  з фонда нашай бібліятэкі.

Спадзяемся, што надыходзячы Дзень беларускага пісьменства стане  для ўсіх не толькі святочным напамінам пра багаты культурны код нашага народа, але і  пакажа  вартасць роднага слова  для кожнага з нас.

f-z-PKy-Mbxlx-ZOute-O1xwn3avh-Y7-KLZBZ0-Qfcx-Ebpwc-D1-Vt-B3m0-Wpkpjw-9xn-GHw-VR3-s-Pv-In-Gf2gyqo-Hx-P-Sv JGQ-w-REm-Hx0-S3-Tqevrldu-Et595c-MI6mvj-CRs07h-UYYJRmp8-EVh-Fp-PGRPWj-MA2k-CUtjc-Qvd-KGp-Gz-Lm-VG-Qct-Q

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake