Кнiга – адно з найбольшых цудаў, створаных чалавекам. З таго часу як людзi навучылiся пiсаць, усю сваю мудрасць яны даверылi кнiгам. Менавiта кнiгi адкрываюць нам свет, дапамагаюць уявiць мінулае, зазiрнуць у будучыню. Шлях развiцця кнiгi быў доўгiм і складаным. 9 верасня для дзяцей з ДУА “Дзіцячы сад №72 г. Бабруйска” у рамках цыкла бібліятэчных мерапрыемстваў і выставак “Мы захаваем для нашчадкаў слова” прайшла займальная гадзіна “Адкуль да нас кніжка прыйшла”. Прысутныя даведаліся, што для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня — асаблівая, святочная. Гэтым днём мы адзначаем вельмі значнае ў нашым духоўным жыцці свята — Свята Слова — Дзень беларускага пісьменства. Пра тое, дзе ўпершыню святкаваўся Дзень беларускага пісьменства і друку, пра тое, адкуль да нас прыйшла кніга, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі “Адкрываючы кнігу – адкрываю свет”. Потым паглядзелі пазнавальны мультфільм «Как появляется на свет книга» (из цикла «Шишкин лес»). Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміся з цудоўнымі кніжкамі для самых маленькіх, а таксама паспрабавалі напісаць літары на “глінянай” таблічцы. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі чытання і ўмацаванню цікавасці дзяцей да літаратуры.
Сен 09 2026
























