Родная казка-розуму падказка

Дзяцінства цяжка ўявіць без казкі. Прыгожыя і самабытныя беларускія казкі, якія дарослыя чытаюць разам з дзецьмі, не толькі садзейнічаюць вывучэнню культуры свайго народа, але і становяцца мосцікам узаемаразумення паміж двума рознымі сусветамі – дзіцячым і дарослым. 24 верасня у гарадской бібліятэцы №16  прайшоў дзень беларускай казкі “Родная казка-розуму падказка”. На працягу дня наведвальнікі бібліятэкі з вялікім задавальненнем знаёміліся з беларускімі казкамі. Яны даведаліся, што такое казка, якія жанры казак існуюць, успомнілі свае любімыя беларускія казкі. Актыўна і весела дзеці разам з бацькамі адгадвалі загадкі-рыфмаванкі, загадкі-жарты, а таксама ўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне “Самы хуткі знаўца казак”. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы. Напрыканцы сустрэчы чытачы паабяцалі часцей наведвацца ў бібліятэку і чытаць кнігі на роднай беларускай мове.

IMG-20260921-160319 IMG-20260921-161816-872-2 IMG-20260921-164927 IMG-20260921-164950 IMG-20260922-131231

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake