Матчына мова

Мова – гэта душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.

У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла для чытачоў літаратурную вандроўку “Матчына мова”. Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у паэтычнай хвілінке “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, гульне “Назаві адным словам”, конкурсе мовазнаўцаў “Перакладзі на беларускую мову”. Увазе чытачоў быў прапанаваны агляд літаратуры “Пра роднае, дарагое” (А.Пысін “Матылёчкі-матылькі”; С.Быкава “Легенда з Заслаўя”; У.Ліпскі “Азбука жыцця”; А.Карлюкевіч “Як васількі на сваю крыўду забыліся” і іншыя). У канцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Беларуская літаратура: модныя кнігі і чытаемыя аўтары”.

Такім чынам, наведвальнікі бібліятэкі яшчэ раз змаглі пераканацца ў тым, што наша мова – гэта сапраўды ўнікальная мова: самая мілагучная, самая ласкавая, самая звонкая і самая непаўторная.

IMG-20261002-101108-817 IMG-20261002-101258-100 IMG-20261002-121049-817 IMG-20261002-121444-372 IMG-20261002-142544-990

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake