Аб вывучэнні беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства

Аб вывучэнні беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства : пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 лістапада 2026 г. № 187. – Тэкст : электронны // ЭТАЛОН-ONLINE : інфармацыйна-пашуковая сістэма. – Мінск, 2006. – 2026. – URL: https://etalonline.by/document/ (дата обращения: 25.11.2026). – Рэжым доступу: для зарэгістраваных карыстальнікаў.

Пастановай зацверджана Інструкцыя аб парадку вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Інструкцыя вызначае парадак вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спецыяльную адукацыю, прафесійна-тэхнічную ці сярэднюю спецыяльную адукацыю з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі.

Замежныя грамадзяне ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская мова» тэрмінам не больш за два гады, калі яны:

  • не вывучалі раней вучэбны прадмет «Беларуская мова» і залічаны ва ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі;
  • не атэставаны па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і залічаны для прадаўжэння адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • не вывучалі вучэбны прадмет «Беларуская мова» на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі.

Замежныя грамадзяне, якія вызваляюцца ад вывучэння беларускай мовы, прысутнічаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».

Пастанова ўступіла ў сілу 15 лістапада 2026 г.

Подробнее с правовым документом можно ознакомиться в информационно-правовой системе «ЭТАЛОН-ONLINE».

Доступ к ИПС «Эталон» предоставляют Публичные центры правовой информации ЦГБ им. М. Горького (ул. Советская, 64, т. 72-18-90) и ГБ им. А.С. Пушкина (ул. Советская, 87, т. 72-18-28).

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake