Беларуская скарбонка

Час для загадак “Беларуская скарбонка” прайшоў у рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Колькі жыве чалавек, столькі жывуць і загадкі. На працягу многіх стагоддзяў іх ствараў народ. З глыбіні часоў яны данеслі да нас мудрасць беларускага народа. Загадка – жанр вуснай народнай творчасці, як казка, песня, прыказка. Ён дапамагае развіваць кемлівасць, прымушае чалавека думаць, разважаць. Бо нездарма ў народзе гаворыцца: “Загадка – розуму зарадка”. Вось і карыстальнікі бібліятэкі падчас мерапрыемства не толькі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з цудоўным светам беларускіх загадак, паказаць сваю эрудыцыю, але і сваім розумам зарабіць салодкія прызы. Для гэтага неабходна было разгадаць загадкі, дастаўшы іх з чароўнай скарбонкі.

20261125-110106 20261125-110154 20261125-110318 20261127-134027 IMG-20261126-113615

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake