8 Сакавіка – цудоўнае свята, якое асацыіруецца з кветкамі, цёплымі жаночымі ўсмешкамі і падарункамі, а ў нашай краіне гэта яшчэ і выхадны дзень.
8 Сакавіка святкуецца ўсімі з вялікім энтузіязмам. У гэты дзень жанчынам прыемна адчуваць сябе гераінямі дня і атрымоўваць падарункі з віншаваннямі, а мужчынам прыносіць радасць віншаваць любімых і дарагіх жанчын: матулю, жонку, бабулю, сястру і дачку з надыходам вясны і 8 Сакавіка!
Міжнародны жаночы дзень – гэта свята ўсіх нашых жанчын, і віншуюць іх толькі таму, што яны жанчыны. Напярэдадні гэтага цудоўнага дня ў бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай пачала працаваць выстаўка “Ты ў сябе адна”.
Што робіць жанчыну шчаслівай? Гэтае пытанне мы задаём сабе і паспрабуем адказаць на яго з дапамогай кніг. Зразумела, гармонія, унутраная цэласнасць, самадастатковасць.
Першы крок да дасканаласці – прывабнасць. Каб стаць такой жанчынай “ёсць сто тысяч магчымасцяў”. Гігіена, фізічная культура, касметыка – у арсенале сучаснай жанчыны. Кнігі пра моду, стыль, сакрэты прыгажосці ад вядомых жанчын свету прыадкрыюць таямніцу як гэтага дасягнуць. Як стварыць утульную асабістую тэрыторыю, дзе жыць – камфортна, працаваць – у асалоду, падкажуць вядомыя псіхолагі. Псіхалагічным аспектам паспяховай прафесіянальнай кар’еры прысвечаны раздзел “Да поспеху без страт”. Жанчына – галоўная гераіня шматлікіх раманаў і эсэ: кнігі пра М. Плісецкую і І. Хакамаду, А. Крысці і Ф. Ранеўскую і іншых вядомых жанчын займаюць сваё пачэснае месца на выстаўцы. Жыццё жанчыны ХХІ стагоддзя разнастайнае. Выстава расказвае пра тое, як сумясціць асабістае жыццё, побыт, кар’еру і жыць у гармоніі з сабой і светам.
Запрашаем у бібліятэку для знаёмства з кнігамі, дзе галоўная гераіня – ЖАНЧЫНА.
Свежие комментарии