Цікава і весела можна правесці свой вольны час на канікулах у бібліятэцы. Так і зрабілі вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Бабруйска”, калі завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага. Наведаўшы куток “Сялянская хата”, які створаны пры бібліятэцы, разам з настаўніцай яны адправіліся ў падарожжа ў мінулае “Пад шчаслівым дахам у кожнай хаце”. Тут яны даведаліся аб шляху хлеба ад зярна да каравая, а яшчэ як рубашка ў полі вырасла. Калі зазірнулі ў распісны куфар, дзеці знайшлі там народнае адзенне беларусаў і ільняныя вышытыя ручнікі. Вучні з захапленнем паслухалі расказ аб нацыянальных і мастацкіх асаблівасцях беларускага касцюма. Дзяўчынкі і хлопчыкі змаглі прымерыць ільняное белае аддзенне, якое было так да твару маленькім беларусам. З задавальненнем яны прынялі ўдзел у конкурсе “Хто ў хаце гаспадар?” Сапраўднымі гаспадарамі сталі Мікітка і Мілада, якія змаглі і мукі намалоць, і ручнікі пакачаць, а яшчэ як сапраўдныя гасцінныя беларусы пачаставалі аднакласнікаў і настаўніцу духмяным хлебам. Дзеці вельмі зацікавіліся беларускай даўніной і пажадалі наведаць куток “Сялянская хата” яшчэ ні адзін раз.
Мар 31 2021
Свежие комментарии