На планеце Зямля вельмі шмат краін. Але адна з іх асаблівая. У гэтай краіны прыгожае і светлае імя – Беларусь.
Адправіцца ў краязнаўчае падарожжа па нашай краіне пад назвай “Родны свой край любі і ведай!” змаглі вучні з школьнага лагеру ДУА «Гімназія №3 г.Бабруйска”, якія завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага.
Па карце-схеме маршруту дзеці пабывалі на такіх станцыях як: “Знакі і сімвалы нашай краіны”, “Мой горад Бабруйск”, “Прыродныя сімвалы Беларусі”, на якіх яны пазнаёміліся з дзяржаўнай сімволікай Беларусі, з легендамі ўзнікнення нашага горада, а таксама з жывёламі-сімваламі і раслінамі-сімваламі. Пагулялі ў вясёлую гульню “Збяры бульбу” і “Чароўны куфэрак”.
Дзеці сваімі ведамі даказалі, што вартыя насіць званне “Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Свежие комментарии