У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска» прайшоў чарговы культурна-асветніцкі занятак праекта «Кніжкіна гістрыя» пад назвай «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Дзеці даведаліся пра наватарствы Скарыны ў галіне кнігадрукавання, пра адметнасці надрукаваных ім кніг, а таксама пра афармленне Скарынаўскіх кніг і яго знакамітыя гравюры. Вучні пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі друкаваных кніг Францыска Скарыны, якія ёсць у фондзе бібліятэкі. Дзеці паспрабавалі зрабіць сваю ўласную пячатку і адбітак з яе, а потым размалявалі закладку з выявай герба першадрукара.
Окт 22 2021
Свежие комментарии