Дзіця маленькае, а свет вакол такі складаны. Але ж у нашых сілах зрабіць іх знаёмства прыемным і карысным, дапамагчы дзецям атрымаць першыя, самыя важныя веды. Беларускамоўны праект “Расцём беларусамі”, які дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага працягвае знаёміць вучняў ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” з беларускай мовай. Пазнаёміцца і запомніць назвы адзення і абутку паспрабавалі дзеткі на пазнавальнай гадзіне “Апранаемся па-беларуску”. Гуляючы ў гульні “Апрані ляльку”, “Выпраў памылку”, школьнікі вывучалі складаныя беларускія словы, такія як сукенка, кашуля, шкарпэткі, футра і г.д., а таксама пазнаёміліся з беларускім нацыянальным адзеннем і яго асаблівасцямі. Шмат новых слоў, вершаў, казак, і цікавых адкрыццяў падараваў гэты занятак малечы.
Янв 21 2022
Апранаемся па-беларуску
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
1 комментарий
Обожаю этот уголок, всегда туда заходим) , когда посещаем читальный зал, а доброжелательная Елене Ивановна всегда подскажет интересную книгу или журнал, спасибо.