Беларускае народнае вяселле – гэта цэлы спектакль, у якім яскрава праяўляліся таленты спевакоў і танцораў, народная дасціпнасць і гумар, духоўнае багацце народа, яго спрадвечныя традыцыі.
Вяселле ў традыцыйным стылі (ці хаця б з яго элементамі) — сёння рэч досыць модная. Усё больш маладых людзей імкнецца пабрацца шлюбам не толькі “па правілах”, але і згодна з традыцыямі нашых продкаў. Падчас урока беларускай культуры “А вясселейка едзе з песняй да сяла…” бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага прапанавалі навучэнцам УА “БДГЭПТК” знаёмства з гэтым самабытным, багатым на фальклор абрадам.
Паслухаўшы гутарку бібліятэкара, моладзь даведаліся, якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем’і былі моцнымі, зразумелі што шмат чаго з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час. Яны дазналіся, што беларускае вяселле складалася з некалькіх этапаў: сватаўства, заручын, суборнай суботы і г. д.
Кожнае дзеянне вяселля суправаджалася песнямі, частушкамі і пэўнымі прыкметамі і рытуаламі. З вялікай цікавасцю студэнты даведаліся аб тым, што такое пасаг і пасад, якую ролю падчас вяселля выконвалі беларускія ручнікі.
Хлопцы і дзяўчаты самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сватоў, жаніха і нявесты. Наведвальнікі пабачылі цэлы комплекс абрадавых дзеянняў: сватанне (заручыны), падрыхтоўка пасагу нявесты, нявесту садзілі на дзяжу, маладых праводзілі цераз “вароты шчасця”. Госці, якія прыйшлі на вяселле дарылі падарункі і зычылі ўсяго найлепшага маладым. Наўзамен яны атрымлівалі кавалак караваю, які прыгатавалі супрацоўнікі УА “БДГЭПТК”.
Свежие комментарии