­

Каждую крошку в ладошку

Хлеб – сімвал жыцця, здароў’я і дабрабыту чалавека, адзін з самых старажытных і дзівосных прадуктаў прыроды і чалавечай працы.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. А. Астроўскага  ля экспазіцыі “Сялянская хата” для вучняў ГУА “Сярэдняя школа №26 г. Бабруйска” адбыўся ўрок беражлівасці “Каждую крошку в ладошку”.

Бібліятэкар  расказала  дзецям гісторыю ўзнікнення хлеба, аб тым , якое значэнне ён мае ў жыцці кожнага чалавека.Мультымедыйная прэзентацыя “Ад зярна да каравая” пазнаёміла дзяцей з шляхам, які праходзіць хлеб ад маленькага зярнятка да  таго як пападае да нас на стол смачным духмяным  караваем.З  вялікаю цікавасцю дзеці  паглядзелі, як у старадаўнія часы  вырошчвалі  хлеб нашы продкі.Усе жадаючыя змаглі  дакрануцца да мінулага, і намалоць на драўляных жорнах пшанічнай мукі.

У канцы мерапрыемства  дзеці пачаставаліся духмяным  хлебам, а  галоўнае  кожны  зрабіў   вынік: хлеб патрэбна берагчы і шанаваць працу  людзей, што працуюць на полі і ў пякарні.

 

20240619-103528 20240619-104351 20240619-104531 20240619-104851 20240619-105007 20240619-105103 20240619-105231 20240619-105431

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля