Мая Бабруйшчына зялёная

Сучасным школьнікам і студэнтам, напэўна, цяжка уявіць, што нехта мог расказаць пра непасрэдныя зносіны з класікамі беларускай літаратуры Я.Купалам, Я.Коласам ці П.Панчанкам. Між тым, 17-гадовы Мікола Аўрамчык яшчэ да вайны чытаў свой першы верш у Бабруйскім Доме Чырвонай арміі

У 2024 годзе споўнілася 75 гадоў з часу выдання кнігі “Пярэдні край” М.Аўрамчыка. Менавіта таму ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага праводзілася анлайн-акцыя “Мая Бабруйшчына зялёная”, прысвечаная выданню кнігі “Пярэдні край”. Удзельнікі акцыі прачыталі творы са зборніка “Пярэдні край”: “Адлёт жураўлёў”, “Прыдарожны гушчар”, “Над Эльбай”, “Першае ворыва”, адзін з якіх быў размешчаны ў сацыяльный сетцы “Tik-Tok” у рамках паэтычнага відэа-цыкла «СтихиЯ».

З дзяцінства мы добра ведаем песняроў Беларусі, а нашым Бабруйскім песняром для нас заўсёды будзе Мікола Аўрамчык, які нарадзіўся менавіта тут, на Бабруйчшчыне, ў вёсцы Плёсы ў 1920 годзе.