Слаўлю цябе, мая родная мова

21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу. У нашай краіне, якая існуе ва ўмовах двухмоўя, гэта асабліва важна. На сёняшні дзень у свеце налічваецца больш за сем тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

З гэтай нагоды ў гарадской бібліятэцы №7 імя А.А.Шагенцукава для вучняў 7-га класа ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Бабруйска” адбыўся ўрок беларусазнаўства “Слаўлю цябе, мая родная мова.

На пачатку сустрэчы бібліятэкар звярнула увагу на тое, што мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб, што родная мова з’ўляецца формай захоўвання народных традыцый, звычаяў і духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

На працягу мерапрыемства біблятэкар таксама правяла з вучнямі літаратурную віктарыну “Сэрцам роднага слова краніся”. Каб пашырыць веды, навучэнцы здзейснілі экскурс і дазналіся аб узнікненні беларускай мовы, побыту народа.

Цікава прайшоў конкурс “Хуткі розум”, падчас якога хлопцы і дзяўчаты адказвалі на пытанні па беларускай культуры і літаратуры. Супрацоўнік бібліятэкі разам з вучнямі ўспаміналі беларускі фальклор: гульні, казкі, загадкі-жарты. Удзельнікі мерапрыемства паказалі якасныя веды па гісторыі нашай краіны і роднай мовы.

 

IMG-20250220-094500-1 IMG-20250220-132556-1 IMG-20250220-132615-1 IMG-20250220-142655 IMG-20250220-150401