Мова – наша спадчына, якую мы атрымлiваем ад бацькоў i павiнны перадаць наступным пакаленням. Да Міжнароднага дня роднай мовы для дзяцей ДУА“ Гімназія №3 г.Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)” прайшло пазнавальнае падарожжа “Моўны скарб роднай зямлі”. Дзеці даведаліся пра доўгі і складаны шлях развіцця беларускай мовы, з задавальненнем праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”. Яны актыўна спаборнічалі ў конкурсах “Шарада”, “Крылатая паштоўка”, “Юныя паэты”, выконвалі розныя заданні: займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць, адгадвалі загадкі, шукалі пачатак і канец прыказак, адказвалі на пытанні віктарыны “Старонкі мінулага і сучаснага”, вучыліся гаварыць скарагаворкі на роднай мове, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
Свежие комментарии