Зямлі маёй роднае слова

З нагоды Дня беларускай пісьмовасці ў гарадской бібліятэцы №16 для навучэнцаў УА “Бабруйскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж” прайшла пазнавальная гадзіна “Зямлі маёй роднае слова”. Дзень беларускага пісьменства – гэта сапраўднае свята друкаванага слова, свята усіх, хто мае дачыненне да кнігі: пісьменнікаў, выдаўцоў, бібліятэкараў, а самае галоўнае – тых, хто любіць чытать. У гэтым годзе тэматыка Дня пісьмовасці вельмі разнастайная. Але галоўныя лініі – гэта 500-годдзе выдання кнігі “Апостал” Ф. Скарыны і 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму падчас пазнавальнага часу студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй беларускага кнігадрукавання, асобай выдатнага беларускага першадрукара, асветніка Ф.Скарыны. Менавіта з яга пачалася новая эра: беларуская мова, заснаваная на старабеларускай, стала мовай друку і асветніцтва. Кнігі Скарыны былі даступныя простым людзям, бо яны на іх мове. Асаблівая ўвага была нададзена знаёмству с творчасцю сучасных беларускіх аўтараў і кнігамі ваеннай тэматыкі.

Асноўная ідэя мерапрыемства – данесці да навучэнцаў такую думку: кожнае напісанае слова, кожная прачытаная кніга – гэта не проста літары на паперы, гэта адна с састаўляючых нашай нацыянальнай культуры, якую мы павінны перадаць наступным пакаленням.

IMG-20250905-124933-545 IMG-20250905-130334-116 IMG-20250905-130419-423-1