Іван Шамякін. Летапісец эпохі

29 студзеня ў гарадской бібліятэцы №7 імя А.А. Шагенцукава адбыўся літаратурны партрэт “Іван Шамякін. Летапісец эпохі”, прысвечаны  105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. На мерапрыемства завіталі вучні 8 “Б” класа ДУО “Сярэдняя школа  №19 г. Бабруйска” і бабруйскія паэтэсы літаратурнага аб’яднання “Сонечныя нівы”.

У першай часткі мерапрыемства  прысутныя пазнаёміліся з жыццём і багатай творчай спадчынай народнага пісьменніка Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена ваеннаму перыяду ў лёсе пісьменніка, таму ў цэнтры абмеркавання апынулася знакамітая пенталогія “Трывожнае шчасце”, а таксама раманы “Сэрца на далоні” і “Глыбокая плынь”. Прысутныя даведаліся, што Іван Шамякін быў не толькі пісьменнікам, але і грамадскім дзеячам. Яго заслугі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.

У другой часткі мерапрыемства адбылася сустрэча з старшынёй творчага літаратурнага аб’яднання “Сонечныя нівы” Акушка Надзеяй Паўлаўнай і бабруйскімі паэтэсамі: Собалевай Кацярынай Лейзераўнай і Станкевіч Тамарай Кірылаўнай.

Сустрэча атрымалася асабліва цёплай і насычанай. Гучалі з натхненнем лірычныя вершы, прысвечаныя радзіме, мове беларускай. Кранулі вучняў і вершы пра Вялікую Айчынную вайну.

Мерапрыемства суправаджалася праглядам дакументальных відэаролікаў: «Жыццё і творчасць народнага пісьменніка”, «Іван Шамякін, трывожнае шчасце пісьменніка».

IMG-20260128-142528 IMG-20260128-142534 IMG-20260128-143247 IMG-20260128-143306 IMG-20260128-143313 IMG-20260128-143327 IMG-20260128-143349 IMG-20260128-143559 IMG-20260128-150013 IMG-20260128-151035 IMG-20260128-151045 IMG-20260128-151900 IMG-20260128-151902 IMG-20260128-151907 IMG-433b5ef0c175a82f52edd80fff1fa9cf-V IMG-9268a290fbabec149a7d5482a79d9e09-V IMG-34176fcc0e342f2b425df4c243b62190-V