Роднага краю казкі – чытай калі ласка

Усе казкі родам з дзяцінства. Яны існавалі яшчэ з прадвечных часоў. Вечарамі дзеці, затаіўшы дыханне, зачаравана слухалі, як маці ці бабуля чыталі любімую казку. На прыкладзе казачных герояў яны вучацца дабру і справядлівасці. А сяброўства з кнігай адкрывае шырокія гарызонты перад любым чалавекам. Для дзяцей з 1 “А” класа  ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Бабруйска” і ДУА “Дзіцячы сад №72 г. Бабруйска” у межах праекту “Свет за тваім вакном” і з нагоды Дня роднай мовы прайшло літаратурнае падарожжа “Роднага краю казкі-чытай калі ласка”. У ходзе мерапрыемства дзяўчаты і хлапчукі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення казак ад народнай да аўтарскай, пазнаёміліся з беларускімі казкамі: “Каток залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Лёгкі хлеб” і іншыя. Дзеці з задавальненнем збіралі мазаікі, па малюнках адгадвалі назвы казак, успаміналі сваіх любімых казачных герояў. Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай. Літаратурнае падарожжа ў казку скончылася, але казка заўсёды застаецца з чытачом, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы, адкрыць яе і прачытаць.

IMG-20260220-104932-725 IMG-20260220-105023-679